Папскі легат ва Украіне прыняў удзел у экуменічнай малітве
Ян Глінскі - Vatican News
“Сёння мы ўсе ядналіся, кожны маліўся як умеў і выпрошваў у Бога мір. Як напісана ў Евангеллі, прасіце, і будзе вам дадзена. Сёння мы зрабілі ўсё, што маглі. Мы былі сёння ўсе разам. Нашая малітва ўзносілася, як дым кадзіла. Гэта нашая моц. Я думаю, што мы таксама ўкраінскаму народу перададзім гэтую моц”, - адзначыў кардынал Краеўскі.
У экуменічнай малітве прынялі ўдзел арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі і архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук. Прысутнічалі таксама праваслаўныя іерархі з абодвух патрыярхатаў.
У другой палове дня папскі пасланнік пабываў на ўкраінска-польскім памежным пераходзе Рава Руская – Грабенне, дзе сустрэўся з валанцёрамі, якія дапамагаюць бежанцам, што чакаюць магчымасці перакрочыць мяжу.
Напярэдадні вечарам кардынал Краеўскі маліўся ў рыма-каталіцкай парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Львове разам з бежанцамі, якія там жывуць, і з’еў з імі вячэру.
Кардынал Конрад Краеўскі прыбыў ва Украіну 8 сакавіка 2022 года са спецыяльнай місіяй. Мэта яго візіту – засведчыць асабістую блізкасць Папы да ўкраінскага народа.