Пошук

Прадстаўнікі Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый падчас малітвы ў Сафійскім чаборы Кіева. 02.03.2022 Прадстаўнікі Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый падчас малітвы ў Сафійскім чаборы Кіева. 02.03.2022 

Рада Цэркваў Украіны звярнулася да беларускіх рэлігійных лідараў

Калі армія Беларусі ўступіць у вайну супраць Украіны, лавіна пакут накрые тысячы беларускіх сем'яў, якія больш не ўбачаць сваіх мужоў, бацькоў і братоў жывымі і здаровымі, - адзначае Усеўкраінская Рада Цэркваў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэлігійных лідараў Рэспублікі Беларусь просяць выкарыстаць свае паўнамоцтвы, каб не дапусціць уцягвання беларускага войска ў вайну супраць Украіны. Аўтары адзначаюць, што пралітая кроў і забраныя нявінныя жыцці мірных грамадзян Украіны стануць вечным асуджэннем для ўсіх, хто цяпер апраўдвае ваенную агрэсію Расіі і выступае за далучэнне да яе Беларусі.

Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый падкрэслівае, што гэтую вайну вядзе не Беларусь, а Расія. Сёння тысячы расійскіх салдат гінуць у выніку адчайнага супраціўлення Узброеных Сіл і мірнага насельніцтва Украіны, якія падняліся на абарону сваёй Радзімы, дзяржавы, гарадоў і вёсак.

“Асабліва балюча ўсведамляць, што ракетныя і бомбавыя ўдары па мірных украінскіх гарадах Кіеўскай, Чарнігаўскай, Ровенскай і іншых абласцей, а таксама ўварванне сухапутных войск РФ на суверэнную тэрыторыю Украіны адбываецца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, - гаворыцца ў звароце. Іншым, яшчэ больш цынічным і брутальным крокам можа стаць спроба ўцягнуць беларускую армію ў непасрэдны ўдзел у вайне супраць Украіны на баку Расіі.

Украінскія рэлігійныя дзеячы перакананыя, што ў імя добрасуседства будучых пакаленняў беларускага і ўкраінскага народаў нельга дапускаць такога жудаснага развіцця падзей.
 

11 сакавіка 2022, 13:09