Прага: на Пасху ў каталіцкіх храмах – праваслаўныя набажэнствы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Такое рашэнне было агучана падчас сустрэчы Пражскага арцыбіскупа і чэшскага Прымаса з кіраўніком Праваслаўнай Царквы ў Чэхіі і Славакіі, архіепіскапам Міхалам.
“Мы хочам засведчыць, што бежанцаў трэба прымаць незалежна ад іх рэлігійнай ці этнічнай прыналежнасці”, - сказаў пасля сустрэчы кардынал Дамінік Дука.
Праваслаўны прадстаяцель высока ацаніў дапамогу Каталіцкага Касцёла ў плане агульнахрысціянскай падтрымкі і салідарнасці з тымі, хто ўцякае ад вайны. “Урачыстасць Уваскрасення Хрыста з’яўляецца вельмі сімвалічнай і дае вялікую надзею на поспех сумеснай братэрскай дзейнасці не толькі ў гэты святочны перыяд, але і ў будучыні”, - сказаў архіепіскап Міхал, які ўручыў кардыналу Дуку абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.
Усходнія Цэрквы, у тым ліку Праваслаўная, карыстаюцца юліянскім календаром. Сёлета Вялікдзень яны адзначаць 24 красавіка.