Сірыя: 800 маладых людзей на сустрэчы Тэзэ
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Сірыі такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. У ім удзельнічаюць каля 800 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Палова з іх – з Хомса, астатнія – з іншых сірыйскіх гарадоў. Усіх прымаюць мясцовыя сем’і.
Нягледзячы на намаганні, самім братам з Тэзэ не ўдалося прыехаць у Хомс. Аднак яны падрыхтавалі праграму і малітвы. Ад іх імя сустрэчай кіруе французскі езуіт, ксёндз Вансан дэ Бакудрэ, які вось ужо тры гады з’яўляецца моладзевым дышпастырам у Хомсе.
На думку святара, распрацаваная Супольнасцю Тэзэ формула сустрэч ідэальна адпавядае сірыйскім умовам з прычыны вялікай разнастайнасці мясцовай хрысціянскай супольнасці. Удзельнікі паходзяць з сямі розных Цэркваў.
Ксёндз Бакудрэ прызнаў у размове з La Croix, што маладыя людзі не бачаць сваёй будучыні ў Сірыі. Эканоміка краіны знаходзіцца ў стане заняпаду ў выніку вайны і санкцый, якія па-ранейшаму дзейнічаюць з боку Еўрапейскага саюза і Злучаных Штатаў.
Да пачатку вайны ў Сірыі пражывала 560 тысяч хрысціянскія сем'яў, сёння іх засталося ўсяго 140 тысяч.