Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Германія: экуменічны Тыдзень на карысць жыцця

Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга экуменічнага Тыдня на карысць жыцця ў Германіі. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года разам католікі і лютэране.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Агульнанацыянальная кампанія будзе праходзіць да 7 мая пад дэвізам: Пасярод жыцця з дэменцыяй. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы хочуць прыцягнуць увагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічаць гуманнаму падыходу да іх.

Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме святога Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату, біскуп Франц-Ёзэф Бодэ заявіў, што годнасць чалавека не залежыць ні ад яго здароўя, ні ад разумовых здольнасцей, ні ад магчымасці самавызначэння. “Бог з’яўляецца гарантам чалавечай годнасці”, - падкрэсліў іерарх.

Ён дадаў, што людзі з дэменцыяй і іх сваякі павінны мець магчымасць удзельнічаць у жыцці грамадства. Менавіта таму Цэрквы падтрымалі Нацыянальную стратэгію барацьбы з дэменцыяй, якую сфармуляваў федэральны ўрад у 2020 годзе.
 

02 мая 2022, 11:00