Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  

Пантыфік прызначыў новага старшыню епіскапату Італіі

Францішак прызначыў кардынала Матэа Дзупі старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Раней яго абралі як аднаго з трох кандыдатаў на гэту пасаду падчас 76-га пленарнага пасяджэння епіскапату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў іерарх выконваў шматлікія душпастырскія функцыі: у 1983-2012 гадах быў пробашчам касцёла Санта-Крочэ ала Лунгара; у 1995-2012 гадах – членам святарскай рады; у 1981-2000 гадах – вікарыем у базыліцы Маці Божай у Трастэвэрэ, а ў 2000-2010 гадах – пробашчам гэтай парафіі; у 2000-2012 гадах быў генеральным касцёльным асістэнтам Супольнасці святога Эгідзія; у 2010-2012 гадах – пробашчам парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Торэ-Анджэла.

31 студзеня 2012 года Бэнэдыкт XVI прызначыў Дзупі дапаможным біскупам Рымскай дыяцэзіі. 27 кастрычніка 2015 года згодна з рашэннем Францішка ён стаў арцыбіскупам Балоньі. Той жа Папа 5 кастрычніка 2019 года ўключыў іерарха ў Калегію кардыналаў.

Кардынал Дзупі з'яўляецца чальцом Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA).

Італьянскі епіскапат з’яўляецца адным з самых буйных у свеце. У яго склад уваходзяць больш за 400 іерархаў.
 

25 мая 2022, 12:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031