Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: трохгадовае Нацыянальнае эўхарыстычнае абнаўленне

Адарацыяй і працэсіямі 19 чэрвеня 2022 года – ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – пачалося трохгадовае Нацыянальнае эўхарыстычнае абнаўленне ў ЗША.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле CNA, мэта душпастырскай кампаніі – “натхняць, выхоўваць і аб’ядноўваць людзей у свеце, дзе мала хто ведае, што такое блізкасць з Езусам”. Арганізатары ўпэўнены, што “цуд рэальнай прысутнасці Хрыста можа вылечыць чалавечыя душы”. Амерыканскі епіскапат спадзяецца ў бліжэйшыя тры гады змяніць жыццё многіх католікаў і некатолікаў.

Акрамя негатыўных наступстваў пандэміі, якія выклікалі, у тым ліку, дыстанцыяванне людзей ад удзелу ў святой Імшы, праблема тычыцца і самой веры ў прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі.

Праграма распачалася Годам абнаўлення ў дыяцэзіях. Да чэрвеня 2023 года кожная з іх арганізуе мерапрыемствы, якія павінны паглыбіць разуменне Эўхарыстыі. Акрамя таго, запушчаны праект падрыхтоўкі Місіянераў Эўхарыстыі, задачай якіх стане ўсведамленне людзям, асабіста і ў інтэрнэце, сэнсу гэтага сакрамэнту.

У наступныя два гады мае адбыцца Эўхарыстычнае абнаўленне парафіі, кульмінацыяй якога стане Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, запланаваны на 17-21 ліпеня 2024 года ў Індыянапалісе, пасля чаго пройдзе Нацыянальны год місій.
 

24 чэрвеня 2022, 10:28