Падчас сустрэчы Францішка і архіепіскапа Уэлбі ў Ватыкане Падчас сустрэчы Францішка і архіепіскапа Уэлбі ў Ватыкане 

Кіраўнік Англіканскай Царквы моліцца за Францішка

Кіраўнік Англіканскай Царквы, архіепіскап Джасцін Уэлбі моліцца за Францішка і падзяляе яго шкадаванне з прычыны адмены іх сумеснай паездкі ў Паўднёвы Судан у пачатку ліпеня.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа адклаў падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан. Ён зрабіў гэта па просьбе медыкаў, каб не паставіць пад пагрозу вынікі лячэння каленнага суставу, якое працягваецца.

Архіепіскап Уэлбі ў сваім акаўнце ў Твітэр паабяцаў маліцца за “дарагога брата” Францішка і заявіў, што падзяляе яго шкадаванне ў сувязі з тым, што сумесны візіт у Паўднёвы Судан адкладзены. “Я працягваю маліцца за людзей Паўднёвага Судана ў іх выкліках і надзеях на мір і з нецярпеннем чакаю гэтага гістарычнага візіту пазней”, - гаворыцца ў тэксце кароткага паведамлення.

Апрача архіепіскапа Кентэрберыйскага, падчас візіту ў сталіцу Паўднёвага Судана Джубу Пантыфіка павінен быў суправаджаць мадэратар Царквы Шатландыі Джым Уолес.
 

11 чэрвеня 2022, 11:10