Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
"Miserere" in Re minore, per soli, coro, violino, clarinetto, corno e orchestra
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Канадскі біскуп: падарожжа стане вялікім выклікам для Папы

Сустрэчы Пантыфіка з прадстаўнікамі розных груп карэнных народаў будуць найважнейшымі падзеямі яго візіту, - заўважыў старшыня епіскапату Канады, біскуп Раймон Пуасон.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Паводле іерарха, два галоўныя месцы, якія адведае Папа, маюць сімвалічнае значэнне: у Эдмантане па-ранейшаму пражывае найбольшая супольнасць карэннага насельніцтва, а таксама на яго тэрыторыі знаходзілася самая вялікая колькасць рэзідэнцыяльных школ у гісторыі Канады. Квэбэк, у сваю чаргу – гэта месца, адкуль бярэ свае вытокі мясцовы Касцёл.

Старшыня канадскага епіскапату заўважыў, што пілігрымка стане сур’ёзным выклікам для Папы, бо яму давядзецца перамяшчацца па вельмі вялікай тэрыторыі. “Гэта будзе каштаваць вялікіх высілкаў Святому Айцу ў яго цяперашняй сітуацыі са здароўем. Нават доўгі пералёт самалётам будзе складаным”, - зазначыў біскуп Пуасон.

Падарожжа Францішка ў Канаду – гэта чарговы канкрэтны крок на шляху да прымірэння, - падкрэсліў іерарх, дадаючы, што візіт будзе мець таксама і евангелізацыйны характар. Па словах біскупа, нягледзячы на тое, што 75% насельніцтва Квэбэку складаюць ахрышчаныя, у касцёл рэгулярна ходзіць толькі 2% католікаў.
 

19 ліпеня 2022, 10:51
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031