Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Прадстаўнікі Касцёлаў Еўропы правялі сустрэчу ў Еўрапарламенце

“Праўда і справядлівасць з’яўляюцца перадумовай для трывалага міру ў Еўропе”, - заявілі прадстаўнікі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскага Саюза (COMECE) і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў (CEC).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта думка прагучала 30 чэрвеня 2022 года падчас сустрэчы з старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Мецола. Дэлегацыю ўзначалілі кардынал Жан-Клод Олерыш (COMECE) і пастар Крысціян Крыгер (CEC).

Акрамя вайны, якую вядзе Расія ва Украіне, на сустрэчы абмяркоўваліся выніковая справаздача Канферэнцыі аб будучыні Еўропы (CoFoE) і выкананне артыкула 17 Дамовы аб функцыянаванні ЕС (TFEU), - гаворыцца ў сумеснай заяве аб’яднанняў.

Прадстаўнікі Касцёлаў у краінах ЕС выказалі гатоўнасць падтрымаць канкрэтныя, а не толькі сімвалічныя вынікі, і “ўнесці свой уклад у далейшую працу Канферэнцыі”, у прыватнасці з мэтай пашырэння прысутнасці моладзі і скарачэння “дыстанцыі паміж грамадзянамі і інстытутамі Еўрасаюза”.

Была падкрэслена роля Цэркваў і рэлігійных суполак у падтрымцы насельніцтва Украіны, на тэрыторыі самой краіны, а таксама бежанцаў, якія прыбываюць у краіны ЕС.

І кардынал Олерыш, і пастар Крыгер падкрэслілі важнасць падтрымання канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з інстытутамі Еўрапейскага саюза. На думку дэлегацыі, гэтаму павінна паспрыяць заснаванне Еўрапейскай рады рэлігійных лідараў. Раберту Мецолу запрасілі на адкрыццё першага пасяджэння новага аб’яднання, запланаванага на лістапад 2022 года.
 

02 ліпеня 2022, 11:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930