Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Гінтарас Грушас падчас візіту Кіеў Арцыбіскуп Гінтарас Грушас падчас візіту Кіеў 

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы наведаў Украіну

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) наведаў Украіну. Ён сустрэўся з мясцовымі каталіцкімі іерархамі, прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, людзьмі, якія пацярпелі ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

16 ліпеня 2022 года арцыбіскуп Гінтарас Грушас накіраваўся ў Львоў, адведаўшы перад гэтым ўкраінскіх бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. На наступны дзень ён узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з нагоды ўсеўкраінскай пілігрымкі ў санктуарый Маці Божай Бярдзічаўскай, якая дзеля бяспекі вернікаў сёлета прайшла ў абмежаваным фармаце.

18 ліпеня Мітрапаліт Віленскі прыбыў ў Кіеў, дзе сустрэўся з кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, архіепіскапам Святаславам Шаўчукоў. Наведваючы кіеўскую грэка-каталіцкую катэдру, арцыбіскуп Грушас спусціўся ў падзямеллі сабора, дзе вясной хаваліся сотні мірных жыхароў украінскай сталіцы.

Іерарх завітаў у сядзібу курыі і сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія ў першыя дні вайны сталі цэнтрамі аказання гуманітарнай дапамогі. Архіепіскап Кіева-Галіцкі распавёў яму пра служэнне Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы падчас вайны, падкрэсліваючы важнасць візіту старшыні біскупскага аб’яднання Еўропы для таго, каб вайна Расіі супраць Украіны не стала забытай вайной.

У Кіеве арцыбіскуп Грушас у суправаджэнні архіепіскапа Шаўчука сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем. Мітрапаліт Віленскі выказаў салідарнасць з Украінай і запэўніў у тым, што католікі Еўропы падтрымліваюць ўкраінскі народ малітвай, абвяшчэннем праўды пра вайну і канкрэтнымі праявамі салідарнасці.

Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з прыёмам бежанцаў і аказаннем гуманітарнай дапамогі каталіцкімі дабрачыннымі структурамі. Гаворка ішла таксама пра ролю вайсковых капеланаў, паколькі арцыбіскуп Грушас узначальвае вайсковы ардынарыят Літвы. У каментары для Vatican News іерарх заўважыў: “Прэм’ер намякнуў, што яны чакаюць візіту Святога Айца ва Украіну, што па-сапраўднаму ўмацуе дух людзей”.

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы адведаў у шпіталі параненых украінскіх вайскоўцаў, а завяршыў візіт ва Украіну малітвай у гарадах Ірпень і Буча, якія моцна пацярпелі ад расійскага ўварвання. “Мне давялося сустрэцца з людзьмі, пачуць іх гісторыі, суцешыць іх. У Бучы мы наведалі месца, дзе ў брацкай магіле было пахавана шмат людзей. Мы маліліся, просячы Бога аб літасці. Я падзякаваў людзям за іх вытрымку, мы паабяцалі маліцца адзін за аднаго і дапамагаць адзін аднаму”, - падмусаваў арцыбіскуп Гінтарас Грушас.
 

20 ліпеня 2022, 11:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930