Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Паола Пецы з дапаможныі біскупам Мікалаем Дубініным Арцыбіскуп Паола Пецы з дапаможныі біскупам Мікалаем Дубініным 

Арцыбіскуп Пецы: трэба цярпліва працягваць дыялог з РПЦ

“Не думаю, што адкліканне візіту Патрыярха Кірыла ў Казахстан азначае спыненне дыялогу”, - адзначыў арцыбіскуп Паола Пецы, каментуючы паведамленне Маскоўскага Патрыярхату, апублікаванае 24 жніўня 2022 года.

Ян Глінскі

Патрыярх Маскоўскі адмовіўся ад удзелу ў Кангрэсе кіраўнікоў сусветных і традыцыйных рэлігій, які адбудзецца ў сталіцы Казахстана 14-15 верасня 2022 года, і ад магчымасці сустрэцца там з Францішкам.

У размове з агенцтвам SIR арцыбіскуп Пецы, пастыр дыяцэзіі Маці Божай у Маскве, не хаваў свайго смутку. “Цяжка мне сказаць, што прымусіла Патрыярха палічыць візіт у Нур-Султан недарэчным. Аднак я не лічу, што гэта азначае спыненне дыялогу. Усё ўказвае на тое, што дыялог паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой будзе працягнуты і ўзмоцнены”, - сцвердзіў старшыня каталіцкага епіскапату Расіі.

“Трэба не столькі шукаць іншыя каналы дыялогу, колькі цярпліва працягваць той, які вядзецца цяпер. Хрысціянскія кіраўнікі маюць патэнцыял, каб будаваць шляхі міру. Папа рашуча прытрымліваецца гэтай перспектывы, асабліва калі падкрэслівае прабачэнне. На маю думку, хрысціянскія кіраўнікі павінны распачаць працэс і шлях ачышчэння памяці, узаемнага прабачэння і акцэптацыі. Яны маглі б таксама сесці за стол, нават па-за форумам, каб перш за ўсё пачаць глядзець адно аднаму ў вочы і ўспрымаць сябе ў Божай перспектыве. Тады, магчыма, прыйдзе таксама прагненне быць аўтэнтычнымі будаўнікамі міру, як кажа Папа”, - адзначыў арцыбіскуп Пецы.
 

26 жніўня 2022, 08:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930