Пошук

Падчас візіту Францішка ў Кагаду. Ілюстрацыйнае фота Падчас візіту Францішка ў Кагаду. Ілюстрацыйнае фота 

Біскуп Фабэр: Пантыфік захапіў канадцаў сваёй прастатой

Папа паказаў нам, якім павінен быць Касцёл у Канадзе ў будучыні. Мы павінны вярнуцца да першага абвяшчэння Евангелля, - так пракаментаваў візіт Францішка ў краіну дапаможны біскуп Манрэаля Ален Фабэр.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На яго думку, Пантыфік захапіў канадцаў сваёй прастатой і шчырасцю. Сустрэчы з ім – гэта адначасова моцны духоўны досвед і глыбокая міжасобасная сувязь.

“Ёсць нешта ў Францішку, што кажа нам: мы павінны быць такімі. Вядома, ніхто не з'яўляецца агульным прыкладам для пераймання, але гэта шлях, якім мы павінны ісці, каб быць Касцёлам, якога Бог хоча тут. У прастаце, у сапраўдных адносінах, у радасці, раздзеленай з іншымі. Вось чаму ў нас такая вялікая любоў да Францішка. Безумоўна, усе Пантыфікі, з якімі мы сустракаліся, былі нам блізкія. Аднак Францішак вылучаецца сваёй прастатой і блізкасцю”, - адзначыў іерарх.

Канадзец з Квебека прызнаўся, што на яго радзіме жыве народ, які цэніць простыя і шчырыя адносіны. “Таму, калі Францішак сведчыць сваю прастату і пакору, мы не можам не прыняць яго. У нас ствараецца ўражанне, што ў ім мы дакранаемся да чагосьці, чаго жадае Езус, каб мы былі разам”, - звярнуў увагу біскуп Фабэр.
 

01 жніўня 2022, 10:00