Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Эканоміка Францішка: форум праваднікоў перамен

Міжнародная сустрэча Эканоміка Францішка, якая 22-24 верасня 2022 года праходзіць у Асізі пры ўдзеле каля 1000 маладых людзей з 120 краін свету – гэта падзея, якая прынясе плёны, пераканана сястра Хэлен Алфорд.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Член Папскай акадэміі сацыяльных навук і прарэктар Папскага ўніверсітэта святога Тамаша Аквінскага ў Рыме лічыць, што форум трэба разглядаць з перспектывы евангельскай прыпавесці пра сейбіта.

“Я ўпэўнена, што будуць зерні, якія прынясуць багатыя плёны. Маладыя людзі, якія прыбылі ў Асізі, у большасці маюць добрую падрыхтоўку: яны маюць глыбокія веды і патрабуюць матывацыі, надзеі, мужнасці, адвазе працягваць пераадольваць шматлікія цяжкасці. Робячы гэта, яны змогуць рэалізаваць на практыцы свае веды. Каб змяніць сусветную сітуацыю патрэбны не толькі добрыя ідэі, але патрэбны таксама людзі, здольныя перамагаць скептыцызм, патрэбны людзі, якія будуць здольныя рэалізоўваць свае ідэі, змяняць стан рэчаў. Гэта нешта глыбока рэлігійнае – гэта Евангелле ў рэальным жыцці”, - сказала эксперт у каментары для Vatican News.

Сястра Алфорд заўважыла, што Эканоміка Францішка дае магчымасць сабраць разам выкладчыкаў і студэнтаў, які вучацца і прагнуць палепшыць свае веды. “Мы маем патрэбу ў практычных прыкладах, правадніках перамен, людзях, якія будуць канкрэтным чынам прасоўваць новыя ініцыятывы. Мы патрабуем цнотаў, у першую чаргу адвагі, каб ісці наперад. А яшчэ патрэбны надзея і давер да Бога, перакананасць, што можам зрабіць нешта добрае”, - падкрэсліла англійская законніца.

На думку дамініканкі, форум дае магчымасць моладзі пазнаёміцца з канкрэтнымі прыкладамі рэалізацыі ў эканамічнай дзейнасці этычных прынцыпаў, натхнёных Евангеллем. “Мы можам вучыцца праз добрыя прыклады, якія злучаюць добрыя ідэі з добрымі дзеяннямі. Мы маем святых, якія дапамагаюць нам жыць верай, але таксама нам патрэбны і прыклады добрых прадпрымальнікаў, якія намагаюцца злучаць любоў, адвагу, надзею і добрыя практыкі”, - заключыла прафесар Алфорд.
 

23 верасня 2022, 13:31