Пошук

Кардынал Джорджыа Марэнга Кардынал Джорджыа Марэнга 

Кардынал Марэнга: пілігрымка Францішка – гэта крок да прымірэння

Апостальскі прэфект Улан-Батара, кардынал Джорджыа Марэнга, які ўваходзіць у склад епіскапату Цэнтральнай Азіі, лічыць, што візіт Папы ў Казахстан прыцягне ўвагу да сусветных канфліктаў і стане імпульсам да канкрэтных змен і доўгачаканага міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першы ў гісторыі мангольскі кардынал адзначыў, што Францішак прыехаў у Казахстан як сапраўдны місіянер Добрай Навіны.

“Прысутнасць Святога Айца ўмацуе працэс пошуку міру, згоды і дыялогу. Гледзячы з мангольскага пункту гледжання, я рады, што Папу ўспрымаюць як вартага даверу духоўнага лідара, які выконвае тое, што кажа”, - падкрэсліў кардынал Марэнга.

На яго думку, прысутнасць Францішка на міжрэлігійным кангрэсе, які сабраў рэлігійных лідараў з усяго свету, істотна дапаможа прыцягнуць увагу да важных тэм, якія тычацца супрацоўніцтва паміж рознымі рэлігійнымі традыцыямі, што з’яўляецца важным з грамадскага пункту гледжання пытаннем, на якое павінны звярнуць увагу палітыкі.
 

14 верасня 2022, 11:32