Пошук

Эстонія. Экуменічная малітва за Украіну Эстонія. Экуменічная малітва за Украіну 

У Еўропе прайшоў Дзень малітвы за мір ва Украіне

14 верасня 2022 года, у свята Узвышэння Святога Крыжа, праходзіў Еўрапейскі дзень малітвы аб міры ва Украіне, арганізаваны па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE).

Ян Глінскі

Згодна з дэвізам дня: На каленях перад Эўхарыстыяй, молячы аб міры, і паводле закліку старшыні CCEE арцыбіскупа Гінтараса Грушаса, у кожным каталіцкім касцёле ў Еўропе ў гэты дзень цэлебравалася святая Імша і адбывалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту або праводзілася набажэнства ў іншай форме.

Мэтай стала духоўная падтрымка тых, хто змагаецца за свабоду і незалежнасць украінцаў, праяўленне салідарнасці з ахвярамі расійскай агрэсіі, заклік да справядлівага міру, а таксама прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да пытання дапамогі бежанцам.

Усімі епіскапатамі Еўропы былі падрыхтаваны літургічныя тэксты і малітвы, якія былі дасланы ў паасобныя дыяцэзіі і парафіі.
 

18 верасня 2022, 13:31