Партугальцы папулярызуюць Сусветныя дні моладзі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сустрэч у Лісабоне і Турсіфале быў прадстаўлены і папярэдні план ходу гэтай самай буйной у свеце сустрэчы з удзелам маладых католікаў і Пантыфіка.
Падчас візіту ў Лісабонскую агламерацыю, які працягнецца да нядзелі, госці з Іспаніі таксама даведаюцца аб асноўных месцах правядзення наступнага моладзевага форуму і аб ходзе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства.
На працягу апошніх тыдняў прадстаўнікі аргкамітэта Сусветных дзён у Лісабоне на чале з сваім кіраўніком, дапаможным біскупам Лісабона Амерыка Агіярам, удзельнічалі ў некалькіх замежных паездках для папулярызацыі падзеі. Партугальцы, між іншым, былі з візітам у Паўднёвай Амерыцы. Там яны сталі ўдзельнікамі сустрэчы душпастырства моладзі ў Ліме, сталіцы Перу, правялі перамовы з бразільскімі біскупамі ў марыйным санктуарыі ў Апарэсідзе і шэраг сустрэч у розных гарадах Бразіліі.