Пошук

Падчас міжрэлігійнай малітвы ў рымскім Калізеі за мір ва Украіне і ўсім свеце Падчас міжрэлігійнай малітвы ў рымскім Калізеі за мір ва Украіне і ўсім свеце 

Прыёр Тэзэ ў Рыме: малітва – гэта не просьба аб лёгкім міры

Брат Алоіс, прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ, які зараз находзіцца ў Рыме, нагадаў пра важнасць малітвы за справядлівы мір у праўдзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ён выступіў на сустрэчы Малітва – корань міру, у рамках міжрэлігійнага форума Супольнасці святога Эгідзія, які праходзіў на гэтым тыдні ў сталіцы Італіі ў прысутнасці прэзідэнтаў Матарэлы і Макрона і завяршыўся ў Калізеі малітвай за мір, з удзелам Францішка.

“У кантэксце вайны, якая праходзіць на тэрыторыі Украіны і ў многіх іншых месцах у свеце, некаторым людзям цяжка маліцца за мір. Скажам ясна: такая малітва – гэта не просьба аб лёгкім міры, які ўскосна дае перамогу над агрэсарам, але аб сапраўдным і патрабавальным міры, які, каб быць трывалым, прадугледжвае справядлівасць і праўду”, - заўважыў брат Алоіс.

Ён адзначыў, што свет “перажывае перыяд, у якім палярнасць стала больш вострай і атрымала тэндэнцыю да паглыблення падзелаў, як у грамадстве, так і ў Касцёле”. У гэтым кантэксце, перакананы манах, “малітва дае здольнасць трымаць дзверы дыялогу заўсёды адчыненымі, у тым ліку для тых, хто думае інакш, чым мы”.

Прыёр Тэзэ падкрэсліў, што сёння малітва аб міры актуальная як ніколі. “Мы можам разам звярнуцца да жывога Бога і яшчэ раз узнесці да Яго просьбу Папы Францішка, якая ліецца з многіх сэрцаў: Пане Божа міру, пачуй нашу просьбу! Дай нам мір, навучы нас міру, вядзі нас да міру”, - заахвоціў брат Алоіс.
 

26 кастрычніка 2022, 10:30