Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Луіс Рафаэль Сако Кардынал Луіс Рафаэль Сако 

Іракскі кардынал: мы зацікаўлены ў спыненні канфлікту ва Украіне

Пандэмія COVID-19 прынесла з сабой досвед сусветнай салідарнасці. Такі ж падыход нам патрэбны і сёння, каб спыніць вайну ва Украіне, - лічыць кардынал Луіс Рафаэль Сако.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Патрыярх Халдэйскай Царквы ўдзельнічаў у рымскай сустрэчы за мір, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія, і 25 красавіка 2022 года правёў у яе рамках дыскусію аб вопыце, звязаным з пандэміяй.

У гутарцы з Vatican News ён падкрэсліў, што іракцы як мала хто разумеюць, наколькі каштоўным з'яўляецца мір. Таму яны так зацікаўлены ў спыненні канфлікту ва Украіне.

"Мы больш не можам дазволіць сабе канфліктаў, якія з'яўляюцца чымсьці абсурдным. Гэта павінна дайсці да кожнага з нас. Якімі салідарнымі мы былі падчас пандэміі, такімі павінны заставацца і цяпер. Таму што гэтая вайна паміж Расіяй і Украінай – новая пандэмія. Нас усіх хвалюе, што будзе далей, ці будзе прыменена ядзерная зброя. Калі палітыкі не могуць вырашыць гэты канфлікт, то мы, простыя людзі, павінны пайсці на мяжу паміж гэтымі краінамі і сказаць: "спыніце вайну", - эмацыянальна заявіў іерарх з Ірака.
 

26 кастрычніка 2022, 10:13
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728