Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кубінскія вернікі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Кубінскія вернікі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Сінадальны шлях на Кубе: дынамізм свецкіх у Касцёле дае надзею

На Кубе ў рэгіянальным этапе сінадальнага шляху прынялі ўдзел усе 11 дыяцэзій. Ён праходзіў падчас самага буйнога крызісу на востраве за апошнія дзесяцігоддзі.

Ян Глінскі

Як падкрэслілі іерархі, “сінадальны стыль” практыкаваўся ў Каталіцкім Касцёле на Кубе на працягу дзесяцігоддзяў. Гэта можна было заўважыць, між іншым, у падрыхтоўцы апостальскіх візітаў трох Пантыфікаў – святога Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка, – а таксама юбілею 400-годдзя культу Маці Божай з Эль-Кобрэ, якая лічыцца заступніцай кубінцаў.

“Мы маем свядомасць, што “сінадальнасць” азначае адзінства Касцёла, якое з’яўляецца дарам і заданнем. Не падвесці Бога і касцёльную супольнасць – гэта самы вялікі для нас выклік”, - адзначыў біскуп Артура Гансалес Амадор, пастыр дыяцэзіі Санта Клара.

Крызіс, які зараз перажывае Куба, адсутнасць ежы і лякарстваў узмацняецца і паскарэннем інфляцыі. Заспакаенне штодзённых патрэб становіцца велізарным выклікам, што не магло не паўплываць на ход Сінода. У гэтым кантэксце біскуп Амадор падкрэсліў: “Мы павінны працягваць спадарожнічаць людзям, якім неабходна вера і любоў, якія з кожным днём усё больш і больш губляюць надзею”.

Касцёл на Кубе сутыкаецца таксама з такімі цяжкасцямі як рост эміграцыі, асабліва сярод моладзі, з вялікай ратацыяй місіянераў, святароў і законнікаў, што робіць немагчымым развіццё парафіяльных супольнасцей і місіянерскіх арганізацый.

Адным з плёнаў сінадальнага працэсу на Кубе стала адкрыццё значэння і ролі свецкіх вернікаў. Клерыкалізм і злоўжыванне ўладай у Касцёле было асуджана і названа прычынай слабага стану многіх парафій. У гэтым кантэксце вялікую надзею дае дынамізм свецкіх лідараў і іх унёсак у абнаўленне Касцёла на мясцовым узроўні. Дзякуючы ім расце пачуццё адказнасці за евангелізацыю. Як заўважылі біскупы, жыхары Кубы ў значнай ступені рэлігійныя, але практыкуючымі вернікамі з’яўляецца невялікая меншасць.

Іерархі назвалі мэты Касцёла на Кубе, якія былі накрэслены падчас сінадальнага працэсу: імкненне да больш адкрытых адносін паміж касцёльнай іерархіяй і вернікамі, вяртанне парафіям ролі “супольнасці супольнасцей”, праверка фармацыі катэхетаў, інтэграцыя парафіяльнай катэхезы з душпастырствам сем’яў такім чынам, каб бацькі адкрылі сваю незаменную ролю ў перадачы веры дзецям.
 

09 кастрычніка 2022, 12:44
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031