Пошук

Папа з экспертамі Сінода Біскупаў Папа з экспертамі Сінода Біскупаў 

Складзены дакумент кантынентальнага этапа Сінода Біскупаў

Падрыхтаваны дакумент для кантэнентальных сінадальных асамблей. Гэта зрабіла група з 50 прадстаўнікоў розных краін свету на аснове дыяцэзіяльных сінтэзаў сінадальнага працэсу.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Экспертная сустрэчы праходзіла на працягу апошніх тыдняў у Фраскаці каля Рыма. Удзельнікаў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы прыняў Пантыфік.

Сустрэча Францішка і экспертаў прайшла ў братэрскай атмасферы. “Мы прыйшлі да Вас пасля завяршэння ўнікальнага і цудоўнага касцёльнага досведу, дзякуючы якому мы даведаліся пра багацце пладоў, якія Дух выклікае ў народзе Божым, - сказаў генеральны сакратар Сінода кардынал Марыё Грэк у сваім звароце да Папы. - Мы можам сказаць, што Касцёл прапануе сябе як дом для ўсіх, таму што досвед сінадальнасці, які мы перажываем, прымушае нас расцягнуць палотны шатра, каб сапраўды прыняць усіх”.

Дакумент прапануюць народу Божаму на другім этапе сінадальнага працэсу. Ён узнік на аснове 112 сінтэзаў рэгіянальных епіскапатаў, канферэнцый каталіцкіх Усходніх Цэркваў, манаскіх кангрэгацый, касцёльных асацыяцый і рухаў, ватыканскіх дыкастэрый і асобных матэрыялаў, дасланых у Генеральны сакратарыят Сінода. Быў атрыманы беспрэцэдэнтны водгук з боку мясцовых Касцёлаў.

 

04 кастрычніка 2022, 12:10