Пошук

Кампанія Мільён дзяцей моляцца на ружанцы на Філіпінах Кампанія Мільён дзяцей моляцца на ружанцы на Філіпінах  

Святы Айцец падтрымаў ружанцовую малітву дзяцей за мір

Папа падтрымаў дзяцей, якія 18 кастрычніка 2022 года па ўсім свеце маліліся на Ружанцы за мір у рамках штогадовай акцыі Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Даверым заступніцтву Маці Божай змучаны ўкраінскі народ і жыхароў іншых краін, дзе пануюць вайна, насілле і галеча”, - заклікаў Святы Айцец.

У кампаніі Мільён дзяцей моляцца на ружанцы прымаюць удзел парафіі, школы, дзіцячыя садкі і сем’і. Некаторыя моляцца ўвесь Ружанец, некаторыя толькі яго частку. Іншыя спалучаюць малітву з катэхезай і набажэнствамі.

“Украіна, Нігерыя, Пакістан, М'янма, Блізкі Усход – сёння шмат месц, дзе людзі знаходзяцца ў патрэбе. (...) Гэта адчуваюць і дзеці. У той жа час яны добра разумеюць, каму патрэбна наша падтрымка ў поўных любові думках і малітве”, - патлумачыў Фларыян Рыпка, кіраўнік нямецкага аддзялення Дапамога Касцёлу ў патрэбе (Kirche in not).

За апошнія некалькі гадоў у малітве прынялі ўдзел дзеці з больш чым 136 краін свету.
 

19 кастрычніка 2022, 10:22