У Рыме пройдзе асамблея Саюза генеральных настаяцеляў
Марыя Валодзіна – Vatican News
У аснове асамблеі ляжыць энцыкліка Францішка, які ў пункце 225 піша: “У многіх частках свету існуе патрэба ў шляхах спакою, якія маглі б загаіць адкрытыя раны, патрэба ў міратворцах, гатовых з адвагай і вынаходлівасцю распачаць працэсы аздараўлення і новай сустрэчы. "
Разважанне на гэтую тэму, якую кіраўнікі манаскіх кангрэгацый будуць паглыбляць падчас сустрэчы, пачалося ў маі 2021 года падчас сумеснага форуму з Міжнародным саюзам генеральных настаяцельніц.
Пасля завяршэння асамблеі запланавана сустрэча з Францішкам, якая пройдзе 26 лістапада 2022 года ў Ватыкане.
Саюз генеральных настаяцеляў (Unione Superiori Generali) – міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае кіраўнікоў манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця. Яна была створана ў 1952 годзе. Гэты міжнародны форум дазваляе дзяліцца досведам, абменьваюцца інфармацыяй і суправаджаць адзін аднаго ў служэнні.