Віртуальная сустрэча Папы з афрыканскімі студэнтамі
Францішак 1 лістапада 2022 года правядзе анлайн-размову з афрыканскімі студэнтамі. Ініцыятыва стане часткай сінадальнага працэсу, які ў 2021-23 гадах рэалізуецца ў Каталіцкім Касцёле.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У дыялогу Навядзенне мастоў у Афрыцы: Сінадальная сустрэча Папы Францішка і студэнтаў універсітэтаў прыме ўдзел моладзь з 9 афрыканскіх краін і 27 ВНУ. Ключавым паняццем стане культура сустрэчы.
У лютым 2022 года Святы Айцец правёў двухгадзінную размову з амерыканскімі студэнтамі-католікамі на тэму міграцыі і змены клімату. Гэта віртуальная сустрэча натхніла афрыканскіх тэолагаў, якія сабраліся на кангрэсе ў Кеніі ў ліпені 2022 года, арганізаваць такі ж дыялог паміж Францішкам і маладымі афрыканцамі.
15 кастрычніка 2022, 11:52