Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ініцыяваў візітацыю ў духоўных семінарыях Іспаніі

Папа распарадзіўся правесці апостальскую візітацыю ў духоўных семінарыях Іспаніі. Яна пройдзе ў студзені-лютым 2023 года. Гэта вынікае з інфармацыі на афіцыйнай старонцы іспанскага епіскапату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак прызначыў апостальскімі візітатарамі ўругвайскіх біскупаў: Мілтана Трокалі і Артура Фахарда. Прычынай рашэння стала рэалізацыя новых рэкамендацый па падрыхтоўцы святароў у Іспаніі. У 2019 годзе каталіцкія біскупы краіны падрыхтавалі план, які быў “станоўча” ацэнены Святым Пасадам.

Ён прадугледжвае, між іншым, умацаванне міждыяцэзіяльных семінарый адпаведнай мінімальнай колькасцю студэнтаў. Аднак ёсць праблемы з рэалізацыяй, у тым ліку і таму, што некаторыя духоўныя адукацыйныя ўстановы адмаўляюцца прымаць семінарыстаў з іншых касцёльных адзінак, напрыклад, калі яны звязаны з Неакатэхуменальным шляхам. Ватыканская візітацыя мае на мэце старанна даследаваць праблемы, якія ўзніклі.
 

09 лістапада 2022, 11:34