Тэзэ ў Растоку: сведчанні пра захаванне веры і трагедыю вайны
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Удзел у адной з дыскусійных груп у рамках форума пацвердзіў 82-гадовы Ёахім Гаўк – ураджэнец Растока, лютэранскі пастар і былы Прэзідэнт Германіі (2012-2017). Ён быў героем мірнай рэвалюцыі супраць камуністычнага рэжыма ў ГДР, а пасля аб’яднання краіны на працягу дзесяці гадоў кіраваў архівамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (Штазі). У 2008 годзе палітык стаў падпісантам Пражскай дэкларацыі, у якой быў змешчаны заклік да асуджэння злачынстваў камунізма.
Арганізатары 45-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая пройдзе з 28 снежня 2022 года па 1 студзеня 2023 года, плануюць пазнаёміць юнакоў і дзяўчат са сведчаннямі мясцовых жыхароў, якія вызнавалі хрысціянскую веру ў атэістычным асяроддзі ГДР і на ўласным вопыце перажылі падзенне Берлінскай сцяны.
Асабліва ўвага будзе звяртацца таксама на актуальную сітуацыю, звязаную з вайной на кантыненце. Супольнасць Тэзэ прыкладае намаганні, каб сабраць у Растоку моладзь з Украіны, Беларусі і Расіі. “30 снежня мы плануем арганізаваць семінар з маладымі людзьмі з Украіны і ўкраінцамі, якія жывуць тут доўгі час, каб яны расказалі пра вайну, якая ідзе ў іх краіне”, - сказаў інфармацыйнаму агенцтву КNA брат Рычард з Супольнасці Тэзэ, заўважаючы таксама, што людзям з гэтых усходнееўрапейскіх краін вельмі цяжка атрымаць візу і прыехаць на сустрэчу.