Пошук

Арцыбіскуп-эмерыт Парыжа Андрэ Вэн-Труа Арцыбіскуп-эмерыт Парыжа Андрэ Вэн-Труа  

Кардыналу Вэн-Труа – 80: 127 выбаршчыкаў

Арцыбіскупу-эмерыту Парыжа Андрэ Вэн-Труа 7 лістапада 2022 года споўнілася 80 гадоў, ён страціў права ўдзельнічаць у наступным канклаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал з'яўляецца адной з найбольш выбітных асоб французскага і паўсюднага Касцёла.

Іерархічнае служэнне Вэн-Труа пачалося 25 чэрвеня 1988 года, калі Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Парыжскай архідыяцэзіі. Праз 6 гадоў тады 63-гадовы іерарх стаў 30-м арцыбіскупам французскай сталіцы. Падчас кансісторыя 24 лістапада 2007 года Бэнэдыкт XVI уключыў яго ў Калегію кардыналаў.

Як кардынал Вэн-Труа удзельнічаў у многіх важных касцёльных форумах, часта дзякуючы прамому папскаму прызначэнню. 12-13 сакавіка 2013 года быў адным з удзельнікаў канклава, на якім абралі Францішка. У 2017 годзе, калі яму споўнілася 75 гадоў, падаў у адстаўку, але працягваў кіраваць сваёй архідыяцэзіяй як яе апостальскі адміністратар да прызначэння наступніка ў асобе арцыбіскупа Мішэля Апэці.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 226 іерархаў, 127 з якіх маюць права абіраць новага Пантыфіка.
 

07 лістапада 2022, 09:11