Пошук

Благаслаўлёная Ізабэль Крысціна Мрад Кампас Благаслаўлёная Ізабэль Крысціна Мрад Кампас 

Францішак падзякаваў Богу за новую благаслаўлёную

10 снежня 2022 года, падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра, Святы Айцец падзякаваў Богу за новую благаслаўлёную, якую атрымаў Касцёл.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Учора ў Барбасэне ў Бразіліі была беатыфікавана Ізабэль Крысціна Мрад Кампас. Гэтая маладая жанчына была забіта ў 1982 годзе ва ўзросце дваццаці гадоў з нянавісці да веры, за тое, што яна абараняла сваю жаночую годнасць і каштоўнасць цнатлівасці. Няхай яе гераічны прыклад заахвоціць у першую чаргу моладзь да шчодрага сведчання веры і евангельскай прыхільнасці”, - звярнуўся да вернікаў Францішак.

Дэкрэт аб прызнанні Ізабэль Крысціны мучаніцай Папа ўхваліў 27 кастрычніка 2020 года. Гэта адкрыла шлях да яе беатыфікацыі. Парэшткі новай благаслаўлёнай спачываюць у парафіі Маці Божай Пабожнай у Барбасэне.
 

11 снежня 2022, 13:00