Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Карэйскі паўвостраў: як ніколі раней існуе патрэба ў паяднанні

“Як ніколі раней за ўсю гісторыю існуе патрэба ў сапраўдным прабачэнні, паяднанні і рэфлексіі”, - сказаў арцыбіскуп Сеула Пітэр Чанг Сун-тай падчас VII Форуму міру на Карэйскім паўвостраве.

Ян Глінскі - Vatican News

Звяртаючыся да сабраных навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў і святароў, іерарх выказаў сваю глыбокую занепакоенасць актуальнай сітуацыяй на паўвостраве. Ён нагадаў таксама пра візіт Святога Айца ў 2014 годзе, пра малітву Папы за міжкарэйскі дыялог і яго заклік да большай гуманітарнай падтрымкі паўночнай часткі Карэі.

Апостальскі адміністратар Пхеньяна выказаў надзею, што ў актуальнай няпростай сітуацыі будзе захавана навучанне Пантыфіка, паводле якога, “ніводны інтарэс ці палітычная сувязь не могуць спыніць дыялог”.

Прысутны на сустрэчы Апостальскі нунцый у Паўднёвай Карэі арцыбіскуп Альфрэд Шуэрэб нагадаў, што “Апостальская Сталіца не перастае падтрымліваць Карэю ў яе самым глыбокім прагненні распачаць працэс паяднання і запэўніць шчаслівую будучыню для ўсяго паўвострава”.

Апошнія гады адзначаліся двухбаковымі дыскусіямі, што давала надзею на змяншэнне напружання паміж Карэямі. Аднак два гады таму Паўночная Карэя адрэзала сябе ад дыялогу, падарваўшы так званы “палац сходаў”, дзе вяліся перамовы. Увыніку напружанне ізноў узрасло.

Адначасова камуністычны рэжым на поўначы распрацоўвае ракетную тэхналогію вялікай далёкасці. Менш за два тыдні таму была запушчана міжкантынентальная ракета, якая праляцела тысячу кіламетраў і, на думку экспертаў, паказала патэнцыял Карэі абстраляць любую кропку ЗША.
 

06 снежня 2022, 08:17