Пошук

Мусвльманскія студэнты. Ілюстрацыйнае фота Мусвльманскія студэнты. Ілюстрацыйнае фота 

Каталіцкі эксперт: моцныя стымулы для рэформ у ісламе

Нямецкі знаўца ісламу, езуіт Крысціян Троль бачыць моцныя стымулы для рэформ сярод мусульман. Там адбываецца духоўнае пераўтварэнне, якое актывізуецца інтэрнэтам і глабальнай лёгкасцю камунікацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Грамадскі, палітычны і эканамічны крызіс у ісламскіх краінах з'яўляецца моцным штуршком не толькі для інтэлектуалаў і рэлігіязнаўцаў пераглядзець рэлігійныя традыцыі і праблемныя другасныя прынцыпы, такія як шарыят”, - сказаў ён каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву KNA.

Святар выкладаў ва ўніверсітэтах Дэлі і Анкары, а таксама ў Папскім усходнім інстытуце. На працягу 12 гадоў быў чальцом Папскай камісіі па адносінах з мусульманамі, кансультаваў па пытаннях міжрэлігійнага дыялогу Канферэнцыю Біскупаў Германіі.

На Захадзе іслам часта разглядаюць як жорсткую сутнасць з плаўнымі пераходамі да экстрэмізму. У эпоху міграцыі ўсё больш і больш мусульман адчувае, што яны павінны прыстасоўвацца да новых умоў, і дыялог з людзьмі іншых веравызнанняў узбагачае іх веру. Для большасці з іх мэта ісламістаў ператварыць увесь свет у раннюю ісламскую дзяржаву нерэальная і не вартая высілкаў.

85-гадовы езуіт, які шмат гадоў жыў і чытаў лекцыі ў ісламскіх краінах, бачыць важныя імпульсы для рэформы ў развіцці ісламскай тэалогіі ў еўрапейскіх і нямецкіх універсітэтах: “Існуе атмасфера свабоды меркаванняў і дэбатаў, і мусульманскія навукоўцы не могуць пазбегнуць адкрытых дыскусій, яны павінны быць настойлівымі ў іх". Навучальныя ўстановы таксама сталі супрацьвагай некаторым кансерватыўным асацыяцыям мячэцей Германіі, якія спрыяюць стварэнню паралельнага грамадства, а не інтэлектуальнаму адкрыццю ісламу.

На думку нямецкага ісламолага, актывізацыя міжрэлігійнага дыялогу з ісламам з’яўляецца адным з гістарычных дасягненняў Папы Францішка. Пры гэтым ён са шкадаваннем адзначыў, што, на жаль, палітыкі не заўважаюць патэнцыялу культурнага і рэлігійнага дыялогу паміж Захадам і ісламскім светам.
 

20 снежня 2022, 10:46