Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Concerto Brandeburghese n.1 in Fa Magg BWV 1046
Расклад Падкасты
Папа Павел VI Папа Павел VI   Калонка рэдактара

Ліст Францішка аб адрачэнні і прэцэдэнт Паўла VI

У сваёй аўтарскай калонцы галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада распавядае пра "прэвентыўныя" заявы аб адрачэнні Францішка і Паўла VI.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У 2018 годзе ў кнізе, куратарам якой выступіў рэгент Прэфектуры Папскага дома, мансеньёр Леанарда Сапіенца, было апублікавана пасланне датаванае 1965 годам, у якім Папа Павел VI заявіў аб адрачэнні ад пасады ў выпадку цяжкай хваробы або сур'ёзнай перашкоды ў служэнні, - аб гэтым чытачам партала Vatican News нагадаў яго галоўны рэдактар Андрэа Тарніелі.

У інтэрв’ю іспанскаму выданну ABC Францішак распавёў, што падпісаў заяву аб адрачэнні ў выпадку праблем са здароўем. Адпаведны ліст ён уручыў тагачаснаму Дзяржаўнаму сакратару Тарчызіа Бэртонэ. Дакладная дата гэтага дакумента нам невядома, але спасылка на кардынала Бэртонэ дазваляе датаваць яго першымі месяцамі пантыфікату Францішка, улічваючы, што ўжо ў кастрычніку 2013 года галоўным супрацоўнікам Папы стаў П'етра Паралін, - піша галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

На думку эксперта, Францішак паступіў гэтак жа як і яго папярэднік Павел VI, якога ён абвясціў святым. Некалькі сведак у мінулыя дзесяцігоддзі казалі пра заявы Паўла VI аб адрачэнні, але да мая 2018 года яны не былі апублікаваныя. Вядомымі гэтыя дакументы сталі дзякуючы рэгенту Прэфектуры Папскага дома Леанарда Сапіенцы, аўтару шматлікіх кніг аб Паўле VI, падчас пантыфікату якога адбыўся Другі Ватыканскі Сабор. Кніга, якая змяшчае дакументы Паўла VI, выйшла ў італьянскім выдавецтве Edizioni San Paolo пад назвай Лодка Паўла.

Ліст Паўла VI датаваны 2 мая 1965 года, гэта значыць ён быў напісаны не тады, калі Папа быў старым і хворым, а ўсяго праз два гады пасля абрання. Такім чынам Павел VI жадаў абараніць Касцёл ад сваёй недзеяздольнасці. Разам з заявай аб адрачэнні Павел VI склаў таксама і суправаджальны ліст, адрасаваны Дзяржаўнаму сакратару, які змяшчае вельмі моцны тэкст. Характэрна, што гэтыя дакументы таксама пракаментаваў Францішак, напісаўшы ў кнізе: “Я са здзіўленнем прачытаў гэтыя лісты Паўла VI, якія падаюцца мне сціплым і прароцкім сведчаннем любові да Хрыста і Яго Касцёла, а таксама яшчэ адным доказам святасці гэтага вялікага Папы... Што яго хвалюе, так гэта патрэбы Касцёла і свету. Папа, якому перашкаджае цяжкая хвароба, не можа дастаткова эфектыўна ажыццяўляць апостальскае служэнне”.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ лічыць цікавым той факт, што Павел VI у сваім лісце аб адрачэнні спасылаецца не толькі на хваробу, але і на магчымасць “іншай сур'ёзнай і працяглай перашкоды”. На думку некаторых сведак, якія добра ведалі Паўла VI, гэта фармуліроўка магла быць звязана з рашэннем, прынятым у свой час Піем XII: адмовіцца ад пасаду ў выпадку ўзяцця ў палон Гітлерам на кульмінацыйнай стадыі Другой сусветнай вайны. Гэта дазволіла б кардыналам сабрацца ў нейтральнай і бяспечнай краіне, каб абраць новага Пантыфіка.

Нарэшце, адзначыў Андрэа Тарніелі, як у выпадку Паўла VI, так і ў выпадку Францішка, гаворка ідзе пра "прэвентыўны" ліст, напісаны загадзя на выпадак таго, што Пантыфік можа быць не ў стане адрачыся ад пасады свабодна і ў поўным сумленні. Таму гэтыя заявы не маюць нічога агульнага з адрачэннем Бэнэдыкта XVI, якое адбылося амаль дзесяць гадоў таму.

20 снежня 2022, 11:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930