Пошук

Кардынал Даменіка Кальканьа Кардынал Даменіка Кальканьа 

Кардыналу Кальканьа – 80. 123 выбаршчыкі

3 лютага 2023 года, споўнілася 80 гадоў былому старшыні Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада (APSA), кардыналу Даменіка Кальканьа. Ён страціў такім чынам права ўдзелу ў наступным канклаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сваю біскупскую паслугу юбіляр пачаў з італьянскай дыяцэзіі Савона-Нолі ў 2002 годзе. Праз пяць гадоў Бэнэдыкт XVI прызначыў яго сакратаром Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада (APSA), адначасова ўзвёўшы ў сан арцыбіскупа, а ў ліпені 2011 года – старшынёй. На кансісторыі 18 лютага 2012 года Святы Айцец уключыў іерарха ў Калегію кардыналаў.

Як кардынал Кальканьа прымаў удзел у некалькіх асамблеях Сінода Біскупаў (2012, 2014 і 2018 гадоў). 26 чэрвеня 2018 года падаў у адстаўку з пасады старшыні Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада.

Цяпер у Калегію кардыналаў уваходзяць 223 іерархі, 123 з іх маюць права голасу на наступным канклаве.
 

03 лютага 2023, 12:18