Ліван: сінадальная асамблея Каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу
З 12 па 18 лютага 2023 года ў Ліване праходзіць сінадальная асамблея Каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу. Гэта адзін з некалькіх кантынентальных сходаў, якія рыхтуюць ватыканскае пасяджэнне Сінода Біскупаў па сінадальнасці ў кастрычніку 2023 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Джуніі каля Бейрута сабраліся прадстаўнікі сямі каталіцкіх Цэркваў копцкага, сірыйскага, мараніцкага, мелькіцкага, халдзейскага, армянскага і лацінскага абрадаў са Святой Зямлі, Іарданіі, Лівана, Сірыі, Егіпта, Ірака і Арменіі.
Сярод тэм: адсутнасць свабоды веравызнання і слова, палітычная і эканамічная карупцыя, эміграцыя моладзі. Удзельнікі падкрэсліваюць літургічную разнастайнасць Усходніх Цэркваў, арыгінальнасць іх духоўнасці і тэалогіі, а таксама моц іх пакутніцкага сведчання на працягу стагоддзяў.
15 лютага 2023, 10:02