Пошук

Кардынал Анджэла Дэ Данаціс Кардынал Анджэла Дэ Данаціс 

Набажэнствы ў першую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны

У першую гадавіну ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2023 года, Папскі генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс узначаліць малітоўнае чуванне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Імшы, якая адбудзецца ў базіліцы святога Яна на Латэране, прыме ўдзел грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Італіі, епіскап Дыянісій Ляховіч, а таксама прадстаўнікі многіх касцёльных супольнасцей і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у прыёме і дапамозе ўкраінскім уцекачам.

Удзельнікі набажэнства звернуць свае малітвы і да іншых краін, якія знаходзяцца ў стане вайны. Кардынал Дэ Данаціс з непакоем адзначыў, што ў грамадскіх дэбатах зброя прапануецца як адзіны сродак аднаўлення міру. "Як людзі веры, мы не можам з гэтым пагадзіцца", - заявіў папскі вікарый.

Таксама каталіцкія біскупы Аўстрыі абвясцілі 24 лютага "днём малітвы, посту і салідарнасці" па ўсёй краіне. У многіх аўстрыйскіх храмах будуць цэлебраваць Імшы, на ўзроўні дыяцэзій запланаваны экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў іншых Цэркваў.
 

20 лютага 2023, 10:04