Пошук

Асізі Асізі 

Асізі: рэкордная лічба пешых пілігрымаў

Колькасць людзей, якія здзейснілі пешую або роварную пілігрымку ў Асізі, у 2022 годзе павялічылася на чвэрць у параўнанні з папярэднім годам, усталяваўшы новы рэкорд.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміў францішканскі кляштар у сусветна вядомым месцы паломніцтва ў цэнтральнай Італіі, 4 203 чалавекі (плюс 26 працэнтаў) дабраліся да базілікі Сан-Франчэска пешшу або на ровары. Гэта пабіла рэкордную колькасць 2019 года (4 124).

У 2022 годзе ў Асізі прыбылі людзі з 57 краін. Большасць замежных пілігрымаў былі з Германіі (14,2 працэнта), за імі ідуць французы (6,7 працэнта) і аўстрыйцы (3,4 працэнта). Самую вялікую групу склалі італьянцы – 57,1 працэнта. Былі і пілігрымы з Фіджы, Кітая і Папуа-Новай Гвінеі.

Колькасць мужчын (51 працэнт), а жанчын (48,3 працэнта), узроставая група ад 30 да 60 гадоў з'яўляецца самай шматлікай (45,9 працэнта). Амаль кожны другі адпраўляецца ў пілігрымку па асабістых прычынах; амаль кожным трэцім кіруе рэлігійны матыў.
 

02 сакавіка 2023, 11:51