Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Касцёл у Афрыцы праводзіць кантынентальную асамблею Сінода

Афрыканская кантынентальная сінадальная асамблея праходзіць з 1 па 6 сакавіка 2023 года ў сталіцы Эфіопіі, горадзе Адыс-Абеба. Сустрэча арганізавана Сімпозіўмам Канферэнцый Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара (SECAM).

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Форум з’яўляецца працягам дзвюх працоўных сесій, якія раней прайшлі ў Акры (Гана) і Найробі (Кенія), падчас якіх быў падрыхтаваны праект дакумента выніковага пасяджэння, а таксама наступным этапам працэсу разгляду пастырскіх пытанняў, змешчаных у ватыканскім дакуменце для кантынентальнай фазы Сінода Біскупаў па сінадальнасці.

Сярод каля 200 удзельнікаў асамблеі: кардыналы, біскупы, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі (мужчыны, жанчыны, моладзь), семінарысты і прадстаўнікі іншых рэлігій.

На заканчэнне сустрэчы будзе абнародаваны дакумент, які стане ўкладам Касцёла ў Афрыцы ў падрыхтоўку працоўнага дакумента (Instrumentum laboris) для пасяджэння Сінода Біскупаў, якое пройдзе ў кастрычніку гэтага года ў Ватыкане.

Да гэтага часу кантынентальныя сінадальныя асамблеі ўжо адбыліся ў Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Амерыцы, Акіяніі і Азіі.
 

01 сакавіка 2023, 12:35