Пошук

Сястра Марыя Сіменц ©Istituto Figlie di Maria Ausiliatrice Сястра Марыя Сіменц ©Istituto Figlie di Maria Ausiliatrice  (© Istituto Figlie di Maria Ausiliatrice)

Манахіня стала генеральным сакратаром славенскага епіскапату

Генеральны сакратарыят Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Славеніі ўзначаліць салезіянка Марыя Сіменц. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў манахіні пачынаецца 17 красавіка 2023 года. У 2018 годзе Сіменц абараніла доктарскую дысертацыю ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме. У цяперашні час яна кіруе правінцыяй манаскай Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі) у Славеніі і Харватыі.

Будучы генеральны сакратар мае вялікі вопыт кіраўніцтва ў Касцёле і сваёй манаскай супольнасці, - паведаміў славенскім СМІ старшыня епіскапату, біскуп Андрэй Сае. Яна таксама свабодна валодае італьянскай мовай, што важна для міжнароднага касцёльнага супрацоўніцтва. У цэлым, уключэнне жанчын у склад біскупскай канферэнцыі "адпавядае духу Сінадальнага працэсу, які адбываецца ва ўсім свеце", - адзначыў іерарх.

"Папа Францішак ужо шмат гадоў выступае за прызначэнне жанчын на розныя пасады ў Касцёле, якія не абавязкова павінны займаць святары”, - сказала сястра Марыя, якая лічыць, што яе прызначэнне сведчыць аб тым, што “біскупы прыслухаліся да Папы і ўвасобілі ў жыццё яго рэкамендацыі".

Жанчыны на пасадзе генеральнага сакратара епіскапату – гэта рэдкасць. У Еўропе ёсць два такія выпадкі: генеральны сакратарыят Канферэнцыі Біскупаў Германіі з 2021 года ўзначальвае Беатэ Гілес, а генсекам Канферэнцыі Біскупаў Паўночных краін з 2009 года з’яўляецца Анна Мір'ям Кашнер з манаскай Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найкаштоўнейшай Крыві.
 

09 сакавіка 2023, 12:36