Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Падчас Сінадальнай асамблеі афрыканскага кантынента Падчас Сінадальнай асамблеі афрыканскага кантынента 

Завяршылася Сінадальная асамблея афрыканскага кантынента

6 сакавіка 2023 года ў сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе завяршыўся афрыканскі кантынентальны этап Сінода Біскупаў. Удзельнікі пяцідзённай сустрэчы заклікалі ўкараніць культуру сінадальнасці і зацвердзіць яе як звыклы спосаб вядзення спраў у Касцёле.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэчу склікаў Сімпозіум Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM). У ёй прынялі ўдзел 9 кардыналаў, 29 біскупаў, 41 святар і больш за 120 свецкіх з афрыканскіх краін. Сярод гасцей былі прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій, уключаючы мусульман і пратэстантаў.

Як і на іншых кантынентальных асамблеях, прадстаўнікі Касцёла ў Афрыцы падрыхтавалі выніковы дакумент, які направяць у Рым. Удзельнікі пацвердзілі сваю волю да рэформ заклікам да стварэння больш раўнапраўнай эклезіяльнай супольнасці.

"Мы абавязваемся пераадолець жорсткія іерархічныя структуры, нездаровыя аўтакратычныя тэндэнцыі, шкодны клерыкалізм і ізаляцыянісцкі індывідуалізм", - гаворыцца ў выніковым дакуменце. На думку яго аўтараў, гэта прывядзе да з'яўлення "новых відаў лідарства", як сярод духавенства, так і сярод свецкіх вернікаў.

На Асамблеі абмеркавалі пытанні разводаў і паўторных шлюбаў, шматжонства і гомасексуалізму, залучэння жанчын і моладзі ў касцёльнае жыццё. Дэлегаты асудзілі паўсюдную беднасць і канфлікты ў рэгіёне.

Гэта была шостая з сямі кантынентальных сустрэч у рамках Сінадальнага працэсу ў Каталіцкім Касцёле. Раней кантынентальныя Асамблеі прайшлі ў Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Амерыцы, Акіяніі і Азіі. Апошняя – ў Паўднёвай Амерыцы – пачалася 7 сакавіка 2023 года ў Калумбіі.
 

07 сакавіка 2023, 13:01
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031