Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Святы Айцец атрымаў у дар капу для літургіі Вялікай суботы

“Хрыстус – наша Пасха” – так называецца белая капа, якую Францішак апране падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў святую ноч вечарам 8 красавіка 2023 года ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Капа з’яўляецца дарам ад жыхароў “італьянскай радзімы” Папы – горада Асці на поўначы Італіі, які ён адведваў з візітам 19-20 лістапада 2023 года. Менавіта адтуль паходзіць сям’я Хорхэ Марыа Бэрголіа.

Элемент літургічнага святарскага адзення, які яшчэ называецца плювіялам, быў пашыты і аздоблены вышыванымі крыжамі, расліннымі арнаментамі і маленькімі камянямі. Яго выканала мясцовая мастачка Марына Берганцін.

Ініцыятыва падарыць Святому Айцу капу для пасхальнай літургіі належыць ксяндзу Сымонэ Унэрэ, настаяцелю санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі Брамнай у Асці. У 2024 годзе святар плануе адкрыць майстэрню па пашыве літургічнай вопраткі, у якой змогуць працаваць самотныя пажылыя людзі, інваліды, вязні. Праект рэалізуюцца ў супрацоўніцтве з мясцовым Caritas. Атэлье атрымае назву Nardos, якая нагадвае пра ўрывак з Евангелля святога Яна, дзе апавядаецца як Марыя з Бэтаніі намасціла ногі Езусу чыстым і вельмі каштоўным нардавым алеем.
 

08 красавіка 2023, 15:59
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031