Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці з прадстаўнікамі Усходніх Цэркваў Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці з прадстаўнікамі Усходніх Цэркваў 

Святы Пасад праводзіць форум Каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу

Каля 300 прадстаўнікоў Каталіцкіх Цэркваў, прысутных на Блізкім Усходзе, – патрыярхі, біскупы, кансэкраваныя асобы, члены касцёльных рухаў і свецкіх арганізацый – сабраліся ў сталіцы Кіпра на сустрэчу, арганізаваную Дыкастэрыяй па справах Усходніх Цэркваў.

Ян Глінскі

Чатырохдзённы кангрэс на тэму Укаранёныя ў надзеі, прымеркаваны да дзясятай гадавіны Апостальскай адгартацыі Ecclesia in Medio Oriente, будзе праходзіць да 23 красавіка 2023 года. Узначаліць форум прэфект дыкастэрыі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

Як нагадвае інфармацыйнае агенцтва Fides, згаданы папскі дакумент быў плёнам трывалага працэсу царкоўнага распазнавання вакол Спецыяльнай Асамблеі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, што праходзіў у Ватыкане ў жніўні 2010 года. Папа Бэнэдыкт XVI падчас апостальскага візіту ў Ліван 16 верасня 2012 года падпісаў і ўручыў дакумент патрыярхам, біскупам і ўсім каталіцкім вернікам рэгіёна.

Кангрэс у Нікосіі пакліканы стаць нагодай, каб прааналізаваць дзесяцігадовы шлях каталіцкай супольнасці Блізкага Усходу, пройдзены пасля публікацыі Апостальскай адгартацыі Ecclesia in Medio Oriente.

Як вядома, розныя, часта трагічныя падзеі сур’ёзна паўплывалі на прысутныя тут яшчэ з апостальскіх часоў аўтахтонныя хрысціянскія супольнасці, змяніўшы таксама абліччы грамадстваў, сярод якіх яны жывуць. Таму кангрэс на Кіпры – гэта таксама магчымасць прааналізаваць сучаснасць, акцэнтуючы ўвагу на перспектывах будучага шляху, з даверам, які можа ўліць у сэрца толькі тэалагічная цнота надзеі – дар Бога.
 

21 красавіка 2023, 08:37
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031