Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Касцёл у лічбавым асяроддзі: кніга з прадмовай Папы

"Мы ведаем, што віртуальнасць ніколі не зможа замяніць сабой прыгажосць рэальных сустрэч. Але лічбавы свет населены і павінен быць населены хрысціянамі", - напісаў Францішак у прадмове да кнігі Касцёл у лічбавым асяроддзі (La Chiesa nel digitale), якая выйшла ў выдавецтве Tau.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Прэзентацыя кнігі прайшла ў рымскім Палацы Барамэа, сядзібе пасольства Італіі пры Святым Пасадзе, і была прымеркавана да 57-га Сусветнага дня масавай камунікацыі, які адзначаўся 21 мая 2023 года.

"Наша грамадства зараз наскрозь пранізана лічбавымі тэхналогіямі, з гэтым трэба лічыцца, паколькі Інтэрнэтам могуць карыстацца як у добрых, так і ў дрэнных мэтах, і гэта заклікае нас, хрысціян, максімальна выкарыстоўваць увесь гэты патэнцыял для дасягнення высакародных мэтаў", - адзначыў на прэзентацыі пасол Італіі пры Святым Пасадзе Франчэска Дзі Ніта.

Паводле сакратара ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі, ксяндза Лусіа Адрыяна Руіса, “мэта лічбавых інструментаў не ў тым, каб ствараць канкурэнцыю фізічнай прысутнасці вернікаў на літургіі, а ў місіянерскім выкарыстанні тэхналогій".

"Касцёл, - адзначыў куратар кнігі ксёндз Фабіа Бальцэта, - не ў лічбавым фармаце. Касцёл – гэта Касцёл і нічога больш, таму ён прысутнічае ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і ў новых тэхналогіях".

22 мая 2023, 13:38