Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі ўніверсітэт будзе супрацоўнічаць з шыіцкай ВНУ з Ірана

У Рыме падпісана пагадненне аб акадэмічным супрацоўніцтве паміж Папскім універсітэтам Урбаніяна і Універсітэтам рэлігій і канфесій у шыіцкім святым горадзе Кум у Іране.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта падзея ўпісваецца ў агульную стратэгію Святога Пасада па адкрыцці каналаў камунікацыі, дыялогу і ўзаемаразумення паміж Каталіцкім Касцёлам і мусульманскім светам.

Мемарандум, падпісаны 23 мая 2023 года, уключае канкрэтныя абавязацельствы ў галіне навуковага супрацоўніцтва для садзейнічання ўзаемнаму пазнанню і разуменню і ўмацаванню іслама-хрысціянскага дыялогу, які ўлічвае складанасць і спецыфіку розных рэлігійных і дактрынальных элементаў сучаснага мусульманскага свету.

Агульным для абедзвюх навучальных устаноў у межах іх рэлігійных традыцый з'яўляецца тое, што яны прыцягваюць вялікую колькасць студэнтаў з розных геаграфічных рэгіёнаў свету.

Папскі ўніверсітэт Урбаніяна, заснаваны ў 1627 годзе папам Урбанам VIII, навучае місіянераў і духавенства з місіянерскіх краін.
 

27 мая 2023, 12:50