Пошук

Францішак і Барталамей І. Ілюстрацыйнае фота Францішак і Барталамей І. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падзякаваў Патрыярху Барталамею І за візіт у Італію

Барталамей І у мінулыя выхадныя завяршыў шматдзённы візіт у Італію. Францішак выказаў радасць і падзяку з гэтай нагоды.

Аляксандр Амяльэчня - Vatican News

У Неапалі Патрыярх Канстанцінопальскі сустрэўся з праваслаўнымі вернікамі і адслужыў Боскую літургію ў грэчаскай праваслаўнай царкве святых Пятра і Паўла, паведаміў 9 мая 2023 года венскі экуменічны фонд Pro Oriente. Раней іерарх наведаў Фларэнцыю і Салерна.

Як гаворыцца ў заяве Канстанцінопальскага Патрыярхату, нягледзячы на тое, што візіт Барталамея ў Ватыкан не ўваходзіў у маршрут італьянскага падарожжа, Францішак напісаў да яго вельмі асабісты ліст. У ім Папа выказаў радасць і падзяку за паездку Патрыярха ў Італію. Ён падкрэсліў, што візіт яшчэ раз умацаваў і без таго добрыя братэрскія адносіны паміж католікамі і праваслаўнымі.

У Салерна Барталамей І сустрэўся ў каталіцкай катэдры з арцыбіскупам Андрэа Беландзі і чальцамі рэгіянальнай Канферэнцыі Біскупаў Кампаніі. Іерарх перадаў Патрыярху частку рэліквій апостала Мацвея, якія захоўваюцца ў мясцовым катэдральным касцёле.

Патрыярх Барталамей пачаў свой візіт у Італію з Фларэнцыі, дзе сустрэўся з мясцовым арцыбіскупам, кардыналам Джузэпэ Беторы і атрымаў ступень ганаровага доктара Тэалагічнага факультэта Цэнтральнай Італіі. Ён таксама правёў сустрэчу з праваслаўнымі вернікамі ў грэчаскай царкве святога Якава. Барталамея І суправаджаў праваслаўны мітрапаліт Італіі Палікарп (Стаўропулас).
 

10 мая 2023, 10:06