Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Грош Святога Пятра: дапамога Францішка найбольш патрабуючым

Традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як Грош святога Пятра (Obolo di San Pietro), адбудзецца 25 чэрвеня 2023 года. Ён дасць магчымасць вернікам з усяго свету падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Грош святога Пятра - гэта ініцыятыва, якая існуе з 1871 года, калі Пій IX афіцыйна зацвердзіў яе энцыклікай Saepe Venerabilis. Звычайна прымеркаваная да ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, яна прадугледжвае збор сродкаў на рэалізацыю канкрэтных спраў міласэрнасці, пакупку і адпраўку медыцынскага абсталявання, лекаў і прадметаў першай неабходнасці. Ахвяраванні накіроўваюцца Папам на дапамогу тым, хто жыве ў складаных умовах беднасці і голаду, войнаў і міграцыі, прыродных катаклізмаў і змены клімата.

Ахвяраванні могуць быць невялікімі па памеры, але маюць вялікую сімвалічную каштоўнасць, таму што дазваляюць вернікам праявіць пачуццё прыналежнасці да Касцёла, любові і даверу да Святога Айца, падтрымаць праекты, накіраваныя на спрыянне цэласнаму чалавечаму развіццю, адукацыі, міру, справядлівасці і братэрству паміж народамі.

Згодна з гадавой справаздачай, апублікаванай у чэрвені 2022 года, дзякуючы ахвяраванням Міласціны святога Пятра былі прафінансаваны 157 праектаў у 67 краінах свету (41,8% з іх у Афрыцы, 23,5% у Амерыцы, 25,5% у Азіі).

23 чэрвеня 2023, 11:16