Мальтыйскі ордэн: прызначаны новы кардынал-патрон
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У той жа дзень Францішак прыняў у Ватыкане 81-га Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Джона Данлапа.
Кардынал-патрон з’яўляецца прадстаўніком Пантыфіка пры Ордэне і мае задачу спрыяць духоўным інтарэсам яго 13 500 чальцоў. Ён таксама адказвае за адносіны са Святым Пасадам.
Нагадаем, 3 мая 2023 года вечарам Вялікая дзяржаўная рада Мальтыйскага Ордэна абрала канадца Джона Данлапа сваім кіраўніком. З яго абраннем кіраўніцтва Ордэна атрымала поўны склад. Ужо ў студзені на пазачарговым генеральным капітуле былі абраны Вялікі канцлер Рыкарда Патэрна дзі Мантэкупа і іншыя члены Суверэннай рады, у якой старшынствуе Вялікі магістр.
У верасні 2022 года Папа распусціў тагачасны кіруючы орган Мальтыйцаў і стварыў часовую раду. Францішак таксама зацвердзіў новую канстытуцыю і новы кодэкс для Ордэна.