Арцыбіскуп Дзіега Джавані Равэлі Арцыбіскуп Дзіега Джавані Равэлі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

СДМ: магістр папскіх літургічных цэлебрацый з візітам у Лісабоне

14 чэрвеня 2023 года арцыбіскуп Дзіега Джавані Равэлі, магістр папскіх літургічных цэлебрацый, наведаў у Лісабоне штаб-кватэру арганізацыйнага камітэта Сусветных дзён моладзі 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт ватыканскага госця адбыўся ў рамках падрыхтоўкі да найбуйнейшай сустрэчы маладых людзей з усяго свету з Папам. Навіну публікуе афіцыйны сайт Сусветных дзён.

Паведамляецца, што за 40 дзён да пачатку лісабонскага форума іерарха прыняў біскуп Амерыка Агіяр, старшыня арганізацыйнага камітэта глабальнай падзеі, які падзякаваў за супрацоўніцтва ў такой важнай сферы, як забеспячэнне "балансу літургічных пытанняў".

Арцыбіскуп Равэлі ўзначаліў Эўхарыстыю. Падчас гаміліі ён нагадаў аб тым, што вернікі павінны пакінуць зону камфорту, як просіць Езус, “каб, жывучы Яго благаслаўленнямі, магчы цалкам знайсці радасць жыцця ў сэрцы”.
 

20 чэрвеня 2023, 13:08