Пошук

Кардынал Крэшэнцыа Сэпэ Кардынал Крэшэнцыа Сэпэ  

Кардыналу Сэпэ спаўняецца 80 гадоў – 121 кардынал-выбаршчык

2 чэрвеня 2023 года арцыбіскупу-эмерыту Неапаля, а раней шматгадоваму высокаму курыяльнаму кардыналу Крэшэнцыа Сэпэ спаўняецца 80 гадоў. Такім чынам, ён губляе права ўдзелу ў магчымым канклаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 1992-1997 гадах іерарх быў сакратаром Кангрэгацыі па справах духавенства, затым, у 1997-2001 гадах, кіраваў ватыканскай структурай Peregrinatio ad Petri Sedem. Ян Павел ІІ прызначыў яго генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Вялікага юбілею 2000 года. Той жа Папа ўручыў яму кардынальскі берэт на кансісторыі 21 лютага 2001 года. У 2001-2006 – прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў і Вялікі канцлер Папскага Урбаніянскага ўніверсітэта. У 2006 годзе Бэнэдыкт XVI даверыў яму пасаду арцыбіскупа Неапаля. Іерарх выйшаў на пенсію 12 снежня 2020 года.

Сёння ў Калегію кардыналаў уваходзяць 222 іерархі. Пасля дасягнення кардыналам Сэпэ 80-гадовага ўзросту застанецца 121 кардынал-выбаршчык.
 

01 чэрвеня 2023, 12:53