Пошук

Папа Францішак і біскуп Хасэ Коба Кана Папа Францішак і біскуп Хасэ Коба Кана  (Vatican Media)

Святы Айцец прызначыў новага арцыбіскупа Мадрыдскага

Папа прыняў адстаўку 78-гадовага кардынала Карласа Асоры Сьеры з пасады арцыбіскупа Мадрыдскага. На яе быў прызначаны 57-гадовы Хасэ Коба Кана, дагэтуль дапаможны біскуп Мадрыдскай архідыяцэзіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1957 годзе ў мястэчку Сабіётэ ў паўднёваіспанскай Андалусіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1994 годзе. Вывучаў грамадзянскае права і тэалогію ў Касцёльным універсітэце святога Дамаса ў Мадрыдзе. Займаўся душпастырскай дзейнасцю ў сталічных парафіях. У 2017 годзе быў прызначаны дапаможным біскупам Мадрыдскай архідыяцэзіі. У іспанскім епіскапаце адказваў за сацыяльнае душпастырства.

Кардынал Карлас Асора Сьера ўзначальваў Мардыдскую архідыяцэзію з 2014 года.
 

12 чэрвеня 2023, 12:33