Германія: створана Міждыяцэзіяльная сістэма бяспекі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
З гэтай мэтай будзе створана Міждыяцэзіяльная сістэма бяспекі, узносы ў якую будуць рабіць усе мясцовыя архідыяцэзіі і дыяцэзіі, - паведаміў Генеральны сакратарыят Канферэнцыі Біскупаў Германіі ў Боне. Агульны пул можа быць выкарыстаны для забеспячэння крэдытаў, узятых дыяцэзіяй у банку, напрыклад, у выпадку яе неплацежаздольнасці падчас рэструктурызацыі. Сістэма бяспекі павінна ўступіць у сілу ў пачатку 2024 года.
Акрамя таго, дыяцэзіі ў рамках партнёрскай сістэмы, на выбарачнай або пастаяннай аснове, хочуць узаемна гарантаваць кадравую падтрымку, аказваць паслугі, ажыццяўляць кантроль над праектамі, дзяліцца ноу-хау, супрацоўнічаць ў розных галінах.
Было вырашана, што да 2030 года нямецкія дыяцэзіі працягнуць фінансавую падтрымку ўсходніх дыяцэзій Магдэбурга і Гёрліца.
Стварэнне Сістэмы бяспекі стала вынікам аднагалоснага рашэння пленарнага сходу Асацыяцыі нямецкіх дыяцэзій (VDD). Яе рэалізацыю павінны ўзгадніць адпаведныя органы ў асобных дыяцэзіях.