Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кардынал Олерыш на азіяцкай кантынентальнай асамблеі Сінода Кардынал Олерыш на азіяцкай кантынентальнай асамблеі Сінода 

Кардынал: тыпова каталіцкая сінадальнасць яшчэ не знойдзена

Кардынал Жан-Клод Олерыш удакладніў ідэю і ход Сінода Біскупаў па сінадальнасці, скліканага Папам Францішкам. Яго ні ў якім разе нельга параўноўваць з лютэранскімі і праваслаўнымі сінодамі, - лічыць ён.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх з Люксембурга, які з’яўляецца адным з дзевяці старшыняў кастрычніцкай асамблеі ў Рыме і яе генеральным рэлятарам, прызнаў у інтэрв’ю езуіцкаму часопісу America, што “тыпова каталіцкая сінадальнасць яшчэ не знойдзена”, і яна павінна адрознівацца ад сінадальнасці іншых хрысціянскіх канфесій, не прымяншаючы іх значэння.

“Яна павінна ўключаць у сябе калегіяльнасць біскупаў, прымат Пятра ў каталіцкай традыцыі, павінна грунтавацца на працэсе распазнавання”, - сказаў 64-гадовы кардынал. Ён патлумачыў, што галоўным клопатам Папы з’яўляецца менавіта духоўнае распазнаванне. Ён імкнецца збалансаваць прынцыпы, асабістыя абставіны і традыцыі веры, каб зразумець, якая воля Бога ў канкрэтнай сітуацыі.

У кастрычніку каля 360 біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх вернікаў з усяго свету прыедуць у Ватыкан, каб на працягу чатырох тыдняў абмяркоўваць будучыню Каталіцкага Касцёла ў перыяд крызісных з'яў у рэлігіі і грамадстве. Упершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёла на Сінодзе будуць галасаваць жанчыны.

Кардынал Олерыш не схільны надаваць занадта вялікае значэнне галасаванню. “Я не ведаю, ці будзе галасаванне такім важным, прынамсі, на сёлетняй сесіі ў кастрычніку”, - прызнаў ён, дадаўшы, што ў групах будзе шмат абмену думкамі. “Нагадаем, што Сінод будзе праходзіць у дзве сесіі. Так што, магчыма, на першай сесіі не будзе неабходнасці галасаваць. Але мы паглядзім, мы адкрытыя для ўсіх варыянтаў", - сказаў ён.

Францішак вырашыў, што Сінод у Рыме пройдзе ў два этапы – у кастрычніку 2023 года і ў кастрычніку 2024 года. Нягледзячы на тое, што ў абмеркаваннях будзе ўдзельнічаць шмат людзей, якія не з’яўляюцца біскупамі, згодна з кананічным правам, менавіта Сінод Біскупаў будзе прадстаўляць свае прапановы Папу. У канчатковым выніку па іх прыме рашэнне Святы Айцец, а высновы будуць уключаны ў папскую паслясінадальную адгартацыю, - нагадаў кардынал Олерыш.

Ці пагодзіцца Папа з рэкамендацыямі ўдзельнікаў, невядома. Так было не заўсёды, напрыклад, у 2019 годзе на Спецыяльнай асамблеі Сінода Біскупаў для рэгіёну Амазоніі. Хоць дзве траціны ўдзельнікаў прагаласавалі за ўмоўны допуск жанатых мужчын да святарства (так званыя viri probati), гэтая прапанова не ўвайшла ў пазнейшую апостальскую адгартацыю Querida Amazonia.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што сінадальнасць – гэта не “рашэнне большасці” або “аднагалоснасць”. Наадварот, цяперашні Пантыфік хоча, каб сход быў у нечым глыбока перакананы. Люксембургскі кардынал падкрэсліў адкрытасць будучага працэсу. “Нягледзячы на тое, што ўдзельнікаў будзе падтрымліваць мадэратар, я не магу прадказаць, як адрэагуе кожная група, бо кожны вольны ў сваёй пазіцыі”, - патлумачыў генеральны рэлятар сінадальнай асамблеі.

Пры гэтым ён адзначыў, што кожная група мае свабоду меркаванняў, няма канкрэтных указанняў на паводзінах удзельнікаў. "Не! Гэта сапраўды адкрыты працэс, якім кіруе Дух Святы, і так павінна быць”, - заключыў Олерыш.
 

18 ліпеня 2023, 10:16
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031